
Маленькае Тыграня скiравалася ў сваё новае падарожжа i затрусiла па бескаляровай сцежцы, уздоўж каторай расла бескаляровая трава. Але паўсюдна яму яўлялiся цудоўныя ЧЫРВОНЫЯ кветачкі, а над сцежкай лёталi матылі з ЧЫРВОНЫМІ ўзорамi на крылах. (А ты ці можаш лётаць бы матыль? Уздымi рукi i ўявi, што ты – вялізны прыгожы матыль. Палётай па пакоi, палётай, а потым на мяне (на матулю), бы на кветку сядай, паабдымаемся.)
Раптам перад Тыгранём паўстала іншая, шырокая цемная дарога. Яна была незвычайная, бо рухалася. Тыграня спынілася і задумалася: “Што гэта такое?” (А ты можаш дапамагчы Тыграняцi распазнаць, што гэта была за дарога. Я буду табе падказваць, а ты паспрабуй здагадацца).

Дарога была шырокая i рухалася…
Яна была не гладкая, бо тут i там мела нiбыта маленькiя ўзгоркi…
Было чуваць няспынны шум вады…
Дарога знаходзілася паміж двух берагоў…
А над ёю быў вялікі мост. Такі вялікі, што нават Ружовае Сланё магло па яму прайсці.
(Ты, напэўна хутка здагадаўся, что гэта была рака. Малайчынка!)
Тыгранятка таксама хутка здагадалася, што перад ім была рэчка. Яно падыйшло да берагу і пачула, як нехта плача. Прыгледзелася і пабачыла, што гэта плача маленькая рыбка.
Рыбка была шэрага колеру з ЧЫРВОНЫМІ плаўнiкамi.
-Што здарылася? – запыталася Тыграня.
-Злы чараўнік зачараваў Кветкавы горад і ўсё навокал, нават нашу раку, - растлумачыла рыбка.
- Раней рака была такая прыгожая, светлая, чыстая. А зараз непрыгожая і цёмная. Ў вадзе нічога не відаць і я згубілася! Я не магу знайсці маю сям’ю, - заплакала яшчэ горай маленькая рыбка.
(Калі цёмна – нічога не відаць. Паспрабуй знайсці мяне (матулю) з завязанымі вачыма? Давай мы завяжам твае вочы вось гэтай хустачкай ( з зусім маленькiмi дзеткамi лепей гуляць у “Ку-ку”) і ты паспрабуеш мяне знайсці.
-Цi магу я табе неяк дапамагчы? – запыталася Тыграня, бо было вельмі дабразычлівым.
-Калі хтосьці прамовiць колер рэчкі, колер неба, то чараўніцтва згіне, а рачулка зноў станецца такой, якой была раней і я змагу бачыць пад вадою, - адказала рыбка.
-Гэта лёгка! Я магу табе дапамагчы! – з радасьцю ўсклiкнула Тыгранятка. – Я ведаю гэты колер!
(А ты, малыш, ведаеш? Якога колеру чыстае неба, васількi, i самы вялікi кіт?)



-СІНЯГА! Рака i неба - СІНЯГА КОЛЕРУ!
Не паспела Тыграня міргнуць, як неба стала светла-сінім, а рачулка яркай, чыстай і празрыста-сiняй.
(Ці можаш ўявіць сабе, як узрадавалася Тыграня, пакажы, як могуць радавацца тыгры.)
Раптам з вады з’явілася зграйка рыбак з ЧЫРВОНЫМІ плаўнікамі. І адна з іх загаласiла:
-Маленькая Рыбка! Маленькая Рыбка, дзе ты?
-Матуля! Я тут! – рыбка махнула сваім хвосцікам і знікла ў СІНЯЙ вадзе.
Тыграня ўжо хацела ісці далей, але тут з вады паказаліся ЧЫРВОНЫЯ плаўнікі і на паверхню вады выплыла ўся сям’я Маленькай Рыбкі:
-ДЗЯКУЙ, Тыгранятка! Ты вельмі дабразычлівае і разумнае! Цяпер мы не нiколi не згубiмся. Тыграня ўсміхнулася i прамуркатала сваё ўлюбёнае: “Мур-р-МЯЎ!” і пайшло далей, падарожнічаць… (Працяг будзе)
(Давай жа і мы абдымемся, таму што ты, твае браты і сястрычкі – гэта самае дарагое, што ў цябе ёсць!)
Перакладчык: Люндышава Аляксандра
Theme by Danetsoft and Danang Probo Sayekti inspired by Maksimer
Комментарии
Вялiкi дзякуй!!! надта
Вялiкi дзякуй!!! надта прыемна пачытаць таксама па-беларуску!!!
Калi ласка!
Калi ласка!
Добавить комментарий