
Жыло-было Тыграня. Маленькае, але вельмі-вельмі цікаўнае. Яно заўсёды пыталася ў дарослых пра розныя рэчы і цікавілася тым, што адбывалася вакол яго. А яшчэ Тыграня любіла рыкаць: “Р-р-р-мяў” , нават падскоквала на месцы ад задавальнення. (А ты, малыш, ці можаш парыкаць і паскакаць як Тыгранятка?)
Жыло Тыграня ў Кветкавым горадзе, дзе заўсёды было лета, квітнелі кветачкі і лёталi рознакаляровыя матылькі. (А ці ты любіш нюхаць кветкі? Які пах яны маюць? Ах, прыемны!)
Аднойчы ранкам Тыграня прачнулася, пацягнулася: спачатку пярэднімi лапамi, потым заднімi; пакруціла галавою з боку ў бок, выцягнула хвост. (А ці ты можаш пацягнуцца як Тыгранятка? I прабурчаць ад задавальнення “Р-р-р-мяў”? )
Тыгранятка памылася, паснедала і пайшло гуляць. Але штосьці было не так. У Кветкавым горадзе заўсёды было святочна, радасна, ярка. А сёння ўсё навокал было шэрым, сумным, маркотным… (Калі радасна – ўсе ўсміхаюцца. А ці ты можаш усміхнуцца? А што робяць людзі калі ім сумна?)
Што жа здарылася? – Запыталася само ў сябе Тыграня. – Трэба ў кагосьці запытацца! – Вырашыла цiкаўнае да ўсяго на свеце тыграня і пайшло па сцежцы далей. Зусім хутка яно спаткалася з казуркай.
-Хто ты? – папытаў Тыгра
- Я – Багоўка , - адказала казурка.
- Не вельмі ты падобна да Багоўцы… Яна такая яркая, а ў цябе ніводнага колеру няма, - заўважыла тыграня.
-Я зачаравана, як і ўсё навокал злым чараўніком. Калі хтосьці гучна прамовiць мой КОЛЕР, то ён да мяне вернецца, і я зноў жа буду рознакаляровай. І не толькі я, а яшчэ і ружы, і яблыкі, і трускаўкi, і суніцы, і саспелы кавун унутры.

-Я ведаю! Ведаю! – крыкнула Тыграня. – Я табе дапамагу!
Тыграня было вельмі разумным і добра вучылася. І таму яно ведало, што колер Багоўкi…
(Які колер павiнна была назваць Тыгранятка? Ці можаш яму ты дапамагчы, каб зняць чары з жыхароў Кветкавага гораду? Паглядзі на малюнак, якога колеру Багоўка? Знайдзі рэч альбо цацку падобнага колеру ў сваім пакоі).
… Тыграня стала пасярод дарогі і гучна прамовiла:
ЧЫРВОНЫ! Твой колер – ЧЫРВОНЫ!
І ўсё навокал раптам змянілася! Вакол сталі з’яўляцца чырвоныя ружы, гваздзікі, на дрэвах саспявалі чырвоныя яблыкі і вішні, а да Тыграняцi падляцеў Дзяцел і сказаў яму “дзякуй!”, памахаўшы сваёй чырвонай шапачкай
Тыграня ўсміхнулася і пайшло далей…
Перакладчык: Люндышава Аляксандра
Theme by Danetsoft and Danang Probo Sayekti inspired by Maksimer
Добавить комментарий